Мінск трапіў у топ-40 самых бяспечных гарадоў свету па версіі сэрвісу Numbeo, паведамляе [1] БЕЛТА. Усяго ў рэйтынгу Crime Index 2019 328 гарадоў.
Самы нізкі індэкс злачыннасці і самы высокі індэкс бяспекі ў Абу-Дабі (ААЭ), гэты горад на 328-м радку. Далей у спісе ідуць сталіца Катара Доха і канадскі Квебек.
З беларускіх гарадоў у рэйтынг увайшоў толькі Мінск, ён размясціўся на 292-й пазіцыі і трапіў у групу гарадоў з нізкім індэксам злачыннасці. Такім чынам, беларуская сталіца ўвайшла ў топ-40 самых бяспечных гарадоў.
Найбольшы індэкс злачыннасці, па версіі Numbeo, у гарадах Каракас (Венесуэла), Пітэрмарыцбург (ПАР), Порт-Морсбі (Папуа - Новая Гвінея).-
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/minsk-trapiu-u-top-40-samyh-bjaspechnyh-garadou-svetu-79799-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/gorad
[4] https://zviazda.by/be/tags/reytyng
[5] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka