На сёння, 18 ліпеня, запланаваны ўдзел Аляксандра Лукашэнкі разам з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у пленарным пасяджэнні VІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Яно прысвечана міжрэгіянальным сувязям як аснове фарміравання адзінай культурнай і гуманітарнай прасторы дзвюх дзяржаў. Таксама ў праграме пашыранае пасяджэнне нацыянальных дзелавых саветаў з удзелам прадстаўнікоў бізнесу Беларусі і Расіі.
У парадку дня — і двухбаковыя перагаворы прэзідэнтаў, галоўныя тэмы якіх — пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва краін і ўзаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Учора Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі нефармальную сустрэчу і наведалі Спаса-Праабражэнскі Валаамскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр.
Кіраўнікі дзяржаў агледзелі тэрыторыю манастыра, наведалі асноўны яго храм. Там яны падышлі да мошчаў Сергія і Германа — заснавальнікаў Валаама, мошчаў Анціпа Валаамскага, іконы Валаамскай Божай Маці. Каля абраза прэзідэнты і сын кіраўніка беларускай дзяржавы Мікалай Лукашэнка запалілі свечкі.
Асноўныя мерапрыемствы VІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі пачаліся таксама 17 ліпеня.
На форуме падпісваюцца пагадненні аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі абедзвюх краін, камерцыйныя кантракты, іншыя дакументы.
Паводле БелТА [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] http://www.belta.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[6] https://zviazda.by/be/tags/vi-forum-regiyonau-belarusi-i-rasii