У Расіі плануюць спыніць выдачу папяровых пашпартоў да 2022 года. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Расіі Максім Акімаў, перадаюць [1] РІА Навіны.
Ён удакладніў, што атрымаць электронны пашпарт можна будзе ўжо ў 2020 годзе. Паводле яго слоў, пілотным рэгіёнам стане Масква.
Раней прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што замена папяровых пашпартоў электроннымі адбудзецца да 2024 года і будзе праводзіцца паэтапна.
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20190717/1556621345.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya