Валожынскім РАСК распачата крымінальная справа ў дачыненні да 21-гадовай мясцовай жыхаркі, падазраванай у жорсткім абыходжанні з жывёлай, якое прывяло да яго гібелі. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт [1].
Па дадзеных следства, у ноч на 13 мая 2019 года падазроная прыйшла да дома суседкі і наўмысна нанесла нажавое раненне сабаку, яки знаходзіўся на прывязі ў двары. Ад атрыманай траўмы жывёла памерла. Раніцай гаспадыня знайшла загінулую сабаку і паведаміла пра гэта ў праваахоўныя органы.
Меркаваным матывам стала крыўда пасля слоўнага канфлікту.
Да падазраванай прыменена мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельствы аб яўцы.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/valozhyn