Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў з 17 па 31 ліпеня прымае заяўкі ад суб'ектаў малога прадпрымальніцтва на ўдзел у конкурсе інвестыцыйных праектаў для атрымання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства эканомікі, піша [1] БЕЛТА.
У конкурсе могуць прыняць удзел суб'екты малога прадпрымальніцтва, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць у Беларусі, а таксама маюць права на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў адпаведнасці з указам нумар 255 "Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва".
Размова ідзе аб інвестпраектах па наступных напрамках: стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў (работ, паслуг); арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартна арыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі; вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне; укараненне новых тэхналогій.
Дзяржпадтрымка аказваецца ў форме прадастаўлення грошай на ўмовах пазыкі ў памеры да Br204 тыс. і маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу) таксама да Br204 тыс. Пры гэтым агульная сума фінансавай падтрымкі аднаго суб'екта не можа перасягаць Br255 тыс.
Суб'екты малога прадпрымальніцтва, якія перамаглі ў конкурсе, атрымліваюць падтрымку на ўмовах тэрміновасці і вяртальнасці да пяці гадоў.
Агульная сума грашовых сродкаў, што накіроўваецца Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў на аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі па выніках гэтага конкурсу, - Br991 тыс. 946,06.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/u-belarusi-abjauleny-konkurs-investpraektau-maloga-biznesu-79759-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/maly-biznes
[3] https://zviazda.by/be/tags/biznes
[4] https://zviazda.by/be/tags/pradprymalnictva