У Новай Зеландыі двое пінгвінаў-малышкоў прабраліся ў сушы-бар і схаваліся на тамтэйшай кухні. Пра гэта гаворыцца ў сюжэце ТСН [1].
Лавіць няпрошаных гасцей уладальнікі ўстановы запрасілі абаронцаў жывёл. Выманіць пінгвінаў з-пад шафы паспрабавалі кавалкам ласося. Аднак жывёлы апынуліся хітрымі. На прынаду асабліва не рэагавалі.
Заолагі кажуць: хутчэй за ўсё, пінгвіны выпадкова зайшлі ў горад і шукалі бяспечнае месца, дзе можна было б схавацца ад драпежнікаў і людзей. Малых адвезлі да мора. Спадзяюцца, што больш у такую калатнечу яны не трапяць.
Спасылкі
[1] https://1plus1.ua/1plus1video/tsn-utro
[2] https://zviazda.by/be/tags/pingviny
[3] https://zviazda.by/be/tags/novaya-zelandyya