Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае БЕЛТА [1].
У Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 18 ліпеня прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, запланаваны час для двухбаковых перамоў кіраўнікоў дзяржаў. У цэнтры ўвагі будуць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Бакі таксама абмяркуюць узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Сёння прэзідэнты правядуць нефармальную сустрэчу. Чакаецца таксама, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін наведаюць Спаса-Праабражэнскі Валаамскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-napravilsja-s-rabochim-vizitom-v-rossiju-355164-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nefarmalnaya-sustrecha
[3] https://zviazda.by/be/tags/pucin
[4] https://zviazda.by/be/tags/lukashenka
[5] https://zviazda.by/be/tags/rabochy-vizit