Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей упэўнены ў змястоўнасці маючай адбыцца ў Санкт-Пецярбургу беларуска-расійскай сустрэчы на вышэйшым узроўні. Аб гэтым ён сёння заявіў журналістам, паведамляе БЕЛТА [1].
"Заўтра-паслязаўтра будзе сустрэча. Думаю, што яна будзе змястоўная, таму што група (беларуска-расійская) правяла пэўную працу. Важна будзе абмеркаваць тыя дамоўленасці, якія дасягнуты", - сказаў міністр.
Паводле слоў Уладзіміра Макея, па асобных пытаннях існуюць некаторыя розныя ацэнкі.
"Думаю, у ходзе сустрэчы магчыма будзе іх зблізіць і выпрацаваць адзінае разуменне таго, якім павінен быць працэс далейшай інтэграцыі", - адзначыў ён.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/makej-o-belorussko-rossijskih-peregovorah-v-sankt-peterburge-dumaju-chto-vstrecha-budet-soderzhatelnaja-355033-2019/