Масавая ўборка збожжавых пачалася ў Беларусі, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 16 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны са 128,4 тыс. га, што складае 5,94 працэнта запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 15,3 працэнта ад плана (51,5 тыс. га). У Гомельскай вобласці ўбрана 12,8 працэнта плошчаў (42,5 тыс. га), Гродзенскай - 4,11 працэнта (13,4 тыс. га), Мінскай - 2,81 працэнта (14,1 тыс. га), Магілёўскай - 1,99 працэнта (6,24 тыс. га). У Віцебскай вобласці ўборку толькі пачынаюць: збожжавыя ўбраны з 0,21 працэнта плошчаў (0,73 тыс. га). Усяго па краіне намалочана 398,7 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,1 ц/га.
Акрамя таго, гаспадаркі Беларусі правялі другі ўкос траў на 54,7 працэнта плошчаў (429 тыс. га). Паводле даных Мінсельгасхарча, сельскагаспадарчыя арганізацыі краіны нарыхтавалі 2864 тыс. т кармавых адзінак травяных кармоў. Усяго ў бягучым годзе іх плануецца нарыхтаваць 9168 тыс. т. На адну ўмоўную галаву жывёлы закладзена 8,69 ц кармавых адзінак. Сенажу нарыхтавана 8845 тыс. т (68,1 працэнта да плана), сена - 604,6 тыс. т (63,8 працэнта), сіласу - 323,6 тыс. т (1,78 працэнта).
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/masavaja-uborka-zbozhzhavyh-pachalasja-u-belarusi-79721-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-selskay-gaspadarki-i-harchavannya
[3] https://zviazda.by/be/tags/uborka-zbozhzhavyh
[4] https://zviazda.by/be/tags/zbozhzhavyya-kultury