У мікрараёне Усход-1 на бягучым тыдні пачалася рэстаўрацыя мазаік мастака Аляксандра Кішчанкі, паведамляе [1] агенцтва Мінск-Навіны.
Творы размешчаны на тарцах трох будынкаў на пр. Незалежнасці: 131/1 ( "Мінск - горад мастацтва"), 143/1 ( "Мінск - горад-працаўнік"), 155/1 (2Мінск - горад навукі"), а таксама аднаго на вул. Каліноўскага, 82/2 ( "Мінск - горад-герой"). Праўда, адрэстаўруюць толькі дзве мазаікі: горад-працаўнік і горад-герой. Усе чатыры твора з'яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.
Яны былі выкананы творчай групай аўтараў на чале з мастаком Аляксандрам Кішчанкі ў 1978-79 гадах. Ідэю іх стварэння падтрымаў аўтар праекта "Усход-1" архітэктар Георгій Сысоеў. Плошча кожнай мазаікі - 51 на 9 м. Гіганцкі твор выкладзены з дробных дэталяў - рознакаляровай смальты.
Рамонт спатрэбіўся з-за таго, што ад сцен сталі адвальвацца асобныя кавалкі смальты і цэлыя пласты разам са тынкоўкай.
Тэндэр на рэстаўрацыю, удзельнічаць у якой запрашалi на сайце дзяржзакупак, двойчы не адбыўся. У выніку падраднай арганізацыяй абрана прадпрыемства "Белрэстаўрацыя". Спецыялісты будуць здымаць ўчасткі мазаікі, вывозіць іх у свае майстэрні і там аднаўляць. Плануецца, што рамонт завершыцца ў сакавіку 2020 года, калі не ўнясуць свае карэктывы ўмовы надвор'я. Тэрміны выканання работ зрушыліся ў сувязі з правядзеннем у Мінску II Еўрапейскіх гульняў (раней рамонт планаваўся з красавіка па кастрычнік 2019-га). Прыкладны кошт работ - 3 млн рублёў.
У ЖКГ Першамайскага раёна таксама адзначаюць, што ў перспектыве ёсць неабходнасць рэстаўрацыі двух пакінутых мазаік, але фінансаванне на гэтыя мэты пакуль не выдзелена.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-mikrorayone-vostok-1-pristupili-k-restavratsii-gigantskih-mozaik-aleksandra-kishhenko/
[2] https://zviazda.by/be/tags/restauracyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/mikrarayon-ushod-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/mazaiki
[5] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-kishchanka