У Львове дэпутаты гарадскога савета падтрымалі петыцыю аб размарожванні праекта будаўніцтва ў горадзе метрапалітэна. Пра гэта паведамляе Zaxid.net [1].
Дэпартамент жыллёвай гаспадаркі і інфраструктуры Львова зараз павінен распрацаваць дарожную карту па рашэнні гэтага пытання. У петыцыі сказана, што за 10-15 гадоў да Львова далучацца некалькі бліжэйшых населеных пунктаў і, каб прадухіліць транспартны калапс, гораду патрэбна метро, падземнае або наземнае.
У 80-х гг. мінулага стагоддзя ў Львове пачалі будаваць сістэму хуткаснага трамвая, які ў цэнтры горада паводле планаў павінны быў прайсці пад зямлёй. Але з-за недахопу фінансавання праект не быў рэалізаваны.
Спасылкі
[1] https://zaxid.net/deputati_lvivskoyi_miskradi_pidtrimali_ideyu_budivnitstva_metro_n1485153
[2] https://zviazda.by/be/tags/lvou
[3] https://zviazda.by/be/tags/metro