Кошт шэнгенскіх візаў для грамадзянаў Беларусі можа вырасці з 60 да 80 еўра з 2 лютага 2020 года. Адпаведная інфармацыя апублікаваная ў афіцыйным часопісе ЕС. Яе таксама пацвердзілі БЕЛТА [1] ў прадстаўніцтве ЕС у Беларусі.
Акрамя таго, кошт візаў для дзяцей ва ўзросце ад шасці да 12 гадоў стане 40 еўра, у цяперашні час збор складае 35 еўра.
Разам з тым змены ў візавых правілах маюць шэраг плюсаў для падарожнікаў, асабліва тых, хто часта наведвае краіны, якія ўваходзяць у Шэнгенскую дамову. У іх ліку з'явіцца магчымасць падаваць заяўку на атрыманне візы за паўгода да даты планаванай паездкі замест цяперашніх трох месяцаў.
Акрамя таго, з'яўляюцца выразныя крытэрыі для атрымання шматразовых віз максімальнай працягласцю да 5 гадоў. Скарыстацца такой магчымасцю змогуць тыя, хто неаднаразова атрымліваў візы на меншы тэрмін і законна іх выкарыстаў.
Аднак грамадзян Беларусі змяненні ў частцы кошту віз могуць і не закрануць, бо ў апошнія гады бакамі вялася праца над пагадненнямі з ЕС па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. "Праца над гэтымі дамовамі практычна завершана. Проста для таго, каб прыступіць да фінальнай стадыі падпісання, павінна быць пройдзены адпаведная працэдура і ўнутры Еўрапейскага саюза, і ў нас унутры краіны. Павінны быць прааналізаваныя і ўзважаныя ўсе моманты, магчыма, насцярожваючыя бакі. Я перакананы , што мы зможам завяршыць гэтую працу ў бліжэйшы час", - заяўляў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 14 мая ў Бруселі на палях канферэнцыі высокага ўзроўню з нагоды дзесяцігоддзя ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства".
У выпадку падпісання адпаведных дакументаў і іх уступлення ў сілу да 2 лютага 2020 года кошт шэнгенскіх візаў для грамадзянаў Беларусі знізіцца з цяперашніх 60 да 35 еўра. Прадугледжаны і шэраг іншых паслабленняў.
Адказваючы на пытанне, ці паспеюць бакі заключыць пагадненні да моманту падаражэння шэнгенскай візы, Уладзімір Макей падкрэсліў, што ўсе бакі спакойна рухаюцца ў гэтым кірунку. "Мы абавязкова паспеем", - запэўніваў у маі кіраўнік МЗС Беларусі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/stoimost-shengenskih-viz-dlja-grazhdan-belarusi-mozhet-vyrasti-s-60-do-80-evro-s-2-fevralja-2020-goda-354706-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vizy
[3] https://zviazda.by/be/tags/shengen