Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, паведамляе ТАСС [1]. Як паведаміў прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, размова адбылася па ініцыятыве ўкраінскага боку.
"Былі абмеркаваныя праблемы ўрэгулявання на паўднёвым усходзе Украіны і сумеснай працы па вяртанні ўтрыманых з абодвух бакоў асоб", - паведаміў Пяскоў. "Дасягнута дамоўленасць аб працягу гэтай працы на ўзроўні экспертаў", - сказаў ён.
"Таксама абмяркоўвалася магчымасць працягу кантактаў у нармандскім фармаце", - паведаміў Пяскоў.
Цяперашняя размова - першы кантакт Пуціна і Зяленскага пасля абрання новага прэзідэнта Украіны. Да гэтага ў іх не было ні тэлефонных, ні асабістых размоў, ні абменаў пісьмовымі пасланнямі.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/politika/6656432
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-zyalenski