Даследнікі знайшлі самы ранні ўзор парэшткаў сучасных людзей з тых, што былі знойдзеныя за межамі Афрыкі, піша [1] BBC.
Знойдзенаму ў Грэцыі фрагменту чэрапа, на думку даследчыкаў, не менш 210 тыс. гадоў. У той перыяд тэрыторыю цяперашняй Еўропы засялялі неандэртальцы.
Калі ўзрост знаходкі,знойдзенай у пячоры Апідзіма ў Грэцыі, пацвердзіцца, гэта ўнясе істотныя карэкціроўкі ў наша ўяўленне пра гісторыю Homo sapiens (чалавека разумнага). Раней лічылася, што сучасныя людзі патрапілі ў Еўропу з Афрыкі толькі каля 45 тыс. гадоў таму.
Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Nature.
Дэкан факультэта палеаантрапалогіі ў Цюбінгенскім універсітэце Кацярына Харваці распавяла ў інтэрв'ю Guardian, што гэта адкрыццё можа быць сведчаннем больш ранніх, чым лічылася, выпадкаў з'яўлення сучасных людзей за межамі Афрыкі і больш шырокага геаграфічнага ахопу іх паселішчаў на тэрыторыі Еўропы.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-48944303