Першы нацыянальны канал Беларускага радыё і літаратурна-мастацкі часопіс “Маладосць” запрашаюць паўдзельнічаць у сумесным праекце-конкурсе “Бацькаўшчына светлая мая”, прысвечаным Году малой радзімы.
Праект-конкурс пачаўся летась, у кастрычніку. За 9 месяцаў любоў да роднай зямлі ў мастацкіх работах выказалі 249 удзельнікаў. Прыгажосць свайго куточка, гісторыю і культуру любімых мясцін апісалі ў 594 творах.
“Сярод канкурсантаў – школьнікі і студэнты, настаўнікі і медыкі, бібліятэкары і бізнесмены, хатнія гаспадыні і юрысты, супрацоўнікі самых розных структур і, вядома, прафесійныя літаратары, – адзначае загадчык аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Галіна Шаблінская, – Самым юным удзельнікам – 11-13 гадоў, самым сталым – больш за 80".
Геаграфія конкурса вельмі шырокая: лісты прыходзяць літаральна з усіх кутоў Беларусі: вёсак, аграгарадкоў, гарадскіх пасёлкаў і гарадоў. Ёсць нават і замежныя адрасанты.
Свае лепшыя творы аўтары ўжо чытаюць у радыёпраграмах “Творчы вечар” і “Літаратурны калейдаскоп”, іх друкуюць у "Маладосці".
Абярэ пераможцаў прафесійнае і бездакорнае журы ў кастрычніку. А да канца верасня ўсе жадаючыя могуць даслаць свае заяўкі, а таксама творы ў намінацыях "Паэзія" і "Эсэ" на адрасы электроннай пошты shablinskaya@radio.tvr.by [1] і vdsd@tut.by [2].
За падрабязнасцямі можна звярнуцца на сайт [3] Беларускага радыё.
Спасылкі
[1] mailto:shablinskaya@radio.tvr.by
[2] mailto:vdsd@tut.by
[3] http://radio1.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/litaratura
[5] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[6] https://zviazda.by/be/tags/god-maloy-radzimy-u-belarusi
[7] https://zviazda.by/be/tags/chasopis
[8] https://zviazda.by/be/tags/belaruskae-radyyo