Жыхар Гомеля вырошчваў каноплі на гарышчы свайго дома. У яго быў наладжаны сэрвіс продажаў наркотыкаў, паведаміў БЕЛТА [1] афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.
Непрацуючага гамяльчаніна 1986 года нараджэння байцы наркакантролю затрымалі з доказамі злачынства пры рэалізацыі наркотыкаў 9 ліпеня. У яго прыватным доме аператыўнікі знайшлі 50,2 г рэчыва расліннага паходжання зялёна-карычневага колеру, якое па выніках экспертызы аказалася марыхуанай.
"На гарышчы ён вырошчваў нарказмяшчальныя расліны. У арсенале было ўгнаенне, электронны нагнятальнік паветра, 121 палімерны гаршчок з рэшткамі зямлі, сістэма асвятлення. Там выявілі і пакет з марыхуанай масай 4,95 г", - распавёў Віталь Прыстромаў.
Гатовую прадукцыю гамяльчанін схаваў у розных месцах ва ўсім доме. Рассакрэціць схованкі дапамог службовы сабака па мянушцы Дэзірэ, які знаходзіцца на службе ў Гомельскай мытні.
Заведзена крымінальная справа.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/gomelchanin-vyraschival-konoplju-na-cherdake-doma-354601-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomel