Стыпендыятамі сталі 16 студэнтаў другога-чацвёртага курсаў чатырох факультэтаў: хімічнага, фізічнага, факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі і факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій.
Удзельнікам конкурсу неабходна было мець высокі бал паспяховасці, падрыхтаваць матывацыйнае эсэ, аўтабіяграфію, а таксама на рэгуялрнай аснове займацца навукова-даследчай дзейнасцю.
Нагадаем, што правядзенне конкурсу на атрыманне стыпендыі ад вядучага стваральніка камп'ютарных гульняў было разгледжана ў рамках візіту ў БДУ ў студзені бягучага года намесніка дырэктара па развіцці СТАА "Гейм Стрым" (Мінская студыя распрацоўкі "Wargaming") Уладзіміра Кіслага. Ён ініцыяваў падтрымку адораных студэнтаў з мэтай стварэння кластара маладзёжных ідэй і праектаў рознай навуковай тэматыкі.
Пры паспяховай рэалізацыі пілотнага праекта на першых факультэтах БДУ плануецца пашырэнне колькасці ўдзельнікаў як за кошт іншых факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, так і іншых беларускіх ВНУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu