Урад КНР і ААН абвясцілі аб сумесным стварэнні ў горадзе Ханчжоў (правінцыя Чжэцзян, Усходні Кітай) навукова-даследчага інстытута вялікіх дадзеных, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Мемарандум аб стварэнні першага ў гісторыі НДІ вялікіх дадзеных, які ААН засноўвае сумесна з асобнай краінай, быў падпісаны старшынёй Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР Нін Цзічжэ і намеснікам генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях Лю Чжэньмінь.
Горад Ханчжоу з'яўляецца лідарам Кітая ў даследаванні і прымяненні вялікіх дадзеных, тут знаходзяцца розныя перадавыя кампаніі дадзенай галіны. Лю Чжэньмінь адзначыў, што вялікія дадзеныя адыграюць важную ролю ў рэалізацыі Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця ў перыяд да 2030 года, у прыватнасці дапамагаючы краінам, якія развіваюцца і не маюць дастатковага патэнцыялу для развіцця гэтай галіны, удзельнічаць у інавацыях глабальных дадзеных.
Па словах Лю Чжэньміня, НДІ ў Ханчжоу будзе праводзіць міжнародныя навучальныя курсы па выкарыстанні вялікіх дадзеных для краін, якія развіваюцца. Як заўважыў Нін Цзічжэ, стварэнне НДІ - новы вынік працы мэтавага фонду Кітая і ААН па развіцці статыстычных магчымасцяў. Дадзены фонд фінансуе ўдзел дырэктараў статыстычных бюро з больш чым 40 найменш развітых дзяржаў і краін,якія развіваюцца, у Сусветным форуме ААН па выкарыстанні дадзеных, прасоўвае ў гэтых краінах профільныя інавацыі і павялічвае іх статыстычныя магчымасці.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya