У гэтыя святочныя дні па ўсёй Беларусі шануюць памяць пераможцаў мінулай вайны. Да абеліскаў і помнікаў героям ускладаюцца кветкі, і праходзяць урачыстыя мерапрыемствы. Мы ўсе ў вялікім даўгу перад тымі, хто загінуў на вайне, перад нашымі ветэранамі. Дзякуючы іх подзвігу мы жывём у мірнай, шчаслівай, заможнай краіне. Хай і гэта наша песня будзе ім шчырым падарункам.
Вершы — Валянціна ГІРУЦЬ-РУСАКЕВІЧ, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ
Куплет 1:
Ідуць гады...
На жаль, вас, родныя, ўсё меней,
Каму падзякі словы хочам
зноў сказаць
За шчасце ўсіх пасляваенных
пакаленняў
У міры жыць, вучыцца, працаваць.
Прыпеў:
Сёння ж лета квітнее ліпамі,
Загаіла зямля мая раны.
То прыміце у дзень трэці ліпеня
Наш удзячны паклон, ветэраны.
За маю Беларусь свабодную
І за шчасце жыцця і міру:
— Дзякуй вам, — гавару я,
— родныя! —
Ад усіх пакаленняў, шчыра.
Куплет 2:
У дні, што набліжалі Перамогу,
Удзячнай памяццю усе мы
знітаваны,
Ваенную успомнім зноў дарогу,
Яе ахвярам аддадзім пашану.
Прыпеў
Куплет 3:
І, верыцца, не ўдасца часу замеці
Святую памяць гэту засняжыць —
Перадаецца эстафета нашай
памяці
Ад сёння тым, хто заўтра будзе жыць.
Прыпеў
Рубрыку вядзе Яўген Ксяневіч
evgenyksenevіch@gmaіl.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/yaugen-ksyanevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/pesnyu-byaryce-z-saboyu