Больш за 450 тыс. чалавек наведалі фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў, здарэнняў падчас святкаванняў і спаборніцтваў не зарэгістравана. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Дзмітрый Кур’ян, паведамляе БЕЛТА [2].
Праваахоўнік адзначыў, што гульням папярэднічала каласальная падрыхтоўка.
«Гэта дазволіла нам на дастаткова добрым узроўні забяспечыць як грамадскую бяспеку, так і правапарадак там, дзе праводзіліся масавыя мерапрыемствы і спаборніцтвы», — сказаў ён. Па ўсёй краіне для жадаючых пабалець за спартсменаў былі арганізаваны фан-зоны, іх наведалі больш за 450 тыс. чалавек, удакладніў Дзмітрый Кур’ян. Паводле яго слоў, здарэнняў і надзвычайных сітуацый у месцах правядзення II Еўрапейскіх гульняў і фан-зонах не зарэгістравана. Былі толькі адзінкавыя выпадкі зваротаў, напрыклад, людзі забывалі або гублялі рэчы. Праваахоўнікі аператыўна ім дапамагалі.
«Як паказала статыстыка, падчас правядзення гульняў у Мінску ў цэлым кожныя суткі рэгістравалася практычна ў два разы менш злачынстваў, чым у звычайныя дні», — падкрэсліў Дзмітрый Кур’ян.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://www.belta.by/society/view/bolee-450-tys-chelovek-posetili-fan-zony-ii-evropejskih-igr-353440-2019/
[3] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019