На адкрыццё прыйшлі 5 тысяч фанатаў і 600 журналістаў.
Васковая фігура расійскага спевака Вітаса з’явілася ў самым вялікім музеі васковых фігур Кітая, які знаходзіцца ў Гуанчжоў, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Спявак асабіста агледзеў новы экспанат і пагутарыў з фанатамі. Мерапрыемства наведалі як мінімум 5 тысяч фанатаў і 600 журналістаў. Дэбют спевака на кітайскай сцэне адбыўся ў 2006 годзе. Вітас здабыў славу ў Кітаі дзякуючы свайму высокаму голасу і прыемнай знешнасці. Кітайскія фанаты называюць Вітаса «Каралём гукаў дэльфінаў». На дадзены момант ён застаецца самым папулярным расійскім артыстам у Кітаі. Акрамя таго, Вітас паспрабаваў свае сілы і ў кітайскім кінематографе.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya