На страявым плацы вайсковай навучальнай установы дыпломы атрымалі 440 маладых афіцэраў. Ззаду ў іх засталіся 4 гады напружанай, але цікавай вучобы. Наперадзе ў іх – служба на адказных пасадах.
Глеб Нячыпар скончыў агульнавайсковы факультэт па спецыяльнасці «Ідэалагічная праца ў падраздзяленнях Узброеных Сіл». Рэалізоўваць атрыманыя веды будзе ў 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе.
- Чатыры гады таму здавалася, што час у акадэміі будзе цягнуцца доўга. Але насамрэч ён праляцеў незаўважна. Гэта былі найлепшыя гады ў маім жыцці, якія звязаны з яркімі ўспамінамі і падзеямі. Я займеў добрых сяброў і надзейных таварышаў. І чаканні апраўдаліся поўнасцю.
Сярод сёлетніх выпускнікоў – 14 залатых медалістаў.
- Год дастаткова ўраджайны на такія ўзнагароды, - адзначыў начальнік Ваеннай акадэміі Віктар Лісоўскі. – А сярод выпускнікоў, якія атрымалі дыпломы выдатнікаў – 17 прадстаўнікоў В’етнама з 20 навучэнцаў гэтай краіны. Акадэмію скончылі таксама 13 афіцэраў з Казахстана.
Валяр’ян ШКЛЕННІК
Фота Ганны ЗАНКАВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/author/ganna-zankavich
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[5] https://zviazda.by/be/tags/vaennaya-akademiya