Кампанія Microsoft падтрымлівае глабальную супольнасць настаўнікаў-наватараў. Праграма MIE Expert (Microsoft Expert Teachers Program) створана для таго, каб заахвочваць выбітных педагогаў па ўсім свеце і дапамагаць ім укараняць сучасныя методыкі і перадавыя тэхналогіі ў навучальны працэс.
Для ўдзелу ў праграме кампанія запрашае педагогаў агульнаадукацыйных сярэдніх школ. Заяўкі прымаюцца да 15 ліпеня ўключна — конкурс праходзіць адзін раз у год. Імёны педагогаў, якія будуць удзельнічаць у MIE Expert, назавуць у канцы жніўня 2019 года. Кандыдатам на ўдзел у праграме MIE Expert неабходна выканаць наступнае:
— чаму вы лічыце сябе экспертам Microsoft?
— як вы выкарыстоўваеце тэхналогіі Microsoft для навучання школьнікаў? Дадайце матэрыялы, якія дэманструюць вашыя інавацыйныя методыкі;
— калі вы станеце педагогам-экспертам у рамках праграмы MIE Expert, як гэта паўплывае на вашу дзейнасць?
Пасля таго як кандыдат справіцца з гэтымі задачамі, неабходна запоўніць анкету па спасылцы: http://aka.ms/mienomination [2].
Новых экспертаў MIE выберуць рэгіянальныя прадстаўнікі Microsoft.
Перавагі, якія атрымлівае педагог-эксперт MIE Expert:
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] http://education.microsoft.com
[2] http://aka.ms/mienomination
[3] https://zviazda.by/be/tags/microsoft