Нашы футбалісты прайгралі расійскай камандзе ў першым матчы за 5-8-е месцы. Нагадаем, учора падапечныя іспанскага трэнера Нікаласа Альварада не здолелі прабіцца ў паўфінал.
У суботу, 29 чэрвеня ў матчы за 5-е выніковае месца сустрэнуцца зборныя Італіі і Расіі (15.00), а за 7-ю пазіцыю паспрачаюцца беларусы і румыны (13.00). Адзначым, што на папярэднім этапе італьянцы абыгралі расіян 4:2, а беларусы былі мацней за румынскую каманду - 6:1.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Фота Ганны ЗАНКАВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/author/ganna-zankavich
[3] https://zviazda.by/be/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019