У горадзе Сіань правінцыі Шэньсі (Кітай) 25 чэрвеня ўрачыста адкрылі помнік класіку беларускай літаратуры, паведаміла «Мінск-Навінам» [1] дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч.
Бюст паэта з'явіўся ў мясцовым універсітэце замежных моў.
Бюст з бронзы, а на гранітнай стэле па-беларуску і па-кітайску напісана: "Народны паэт Беларусi Янка Купала", пазначаны даты жыцця.
Бюст Янкі Купалы стварыў мінчук - скульптар Віктар Копач. Член Беларускага саюза мастакоў, ён добра вядомы ў Кітаі: не раз удзельнічаў у пленэрах і сімпозіумах па скульптуры, якія тут праводзіліся. У кітайскіх правінцыях ўстаноўлена 10 работ В. Копача, у тым ліку кампазіцыя «Раўнавага» у універсітэце Цінхуа.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/pamyatnik-yanke-kupale-otkryili-v-kitae/
[2] https://zviazda.by/be/tags/yanka-kupala
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay