Ледзь не скончыўся трагедыяй выпадак, які адбыўся ў Лідзе. Трохгадовы хлопчык, які знаходзіўся ў гасцях у сваякоў, гуляў у доме з аднагодкай, паведамляе СК [1].
Скарыстаўшыся адсутнасцю дарослых, дзяўчынка ўзяла з шафы зараджаную пнеўматычную вінтоўку свайго бацькі і стрэліла з яе ў напрамку хлопчыка. З кулявым раненнем ілба дзіця было дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя, адкуль пасля вымання кулі адпушчаны дадому. Яго жыццё і здароўе знаходзяцца па-за небяспекай.
Спасылкі
[1] https://sk.gov.by/ru/news-usk-grodno-ru/view/usk-po-grodnenskoj-oblasti-ostrota-problemy-bezopasnosti-detej-ne-snizhaetsja-8130/
[2] https://zviazda.by/be/tags/lida
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne