У Міністэрстве замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў адбылася цырымонія падпісання пратакола аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне паміж Беларуссю і ААЭ аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага МЗС.
Ад беларускага боку дакумент падпісаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол у ААЭ Андрэй Лучанок, ад эмірацкага - намеснік міністра замежных спраў Ахмед аль-Джарман.
У адпаведнасці з дакументам, грамадзяне Беларусі - уладальнікі дзеючых нацыянальных пашпартоў - атрымаюць магчымасць без візы наведваць ААЭ. Пратакол уступіць у сілу праз 30 дзён з моманту яго ратыфікацыі парламентамі дзвюх краін.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/belarusy-zmoguts-bez-vizy-navedvats-aae-79115-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/viza-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/aae