Анастасія Рубніковіч, вучаніца 20-й сталічнай гімназіі, заваявала сярэбраны медаль на міжнароднай алімпіядзе навуковых праектаў школьнікаў па праблемах навакольнага асяроддзя Genius International High School Project Olympiad on Enviromental Issuses 2019.
Дзяўчына займаецца ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства ў аб’яднанні па інтарэсах “Батаніка. Прыкладная мікалогія”. Праект, які быў удастоены сярэбранага медаля на алімпіядзе, яна падрыхтавала пад кіраўніцтвам педагога гэтага цэнтра Алесі Шэвелёвай. Алімпіяда Genius адбылася 17-23 чэрвеня ў горадзе Асвега го (штат Нью-Ёрк, ЗША). У ёй бралі ўдзел больш за 1,4 тысячы праектаў.
Genius — адзін з найбуйнейшых міжнародных навуковых конкурсаў-праектаў для школьнікаў ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў, у цэнтры ўвагі якога знаходзіцца абарона навакольнага асяроддзя. Алімпіяда была заснаваная для ўсведамлення глабальных экалагічных праблем і пошуку шляхоў іх вырашэння. Сотням юных вучоных з усяго свету гэты найбуйнейшы экалагічны форум дае магчымасць сфарміраваць пачуццё адказнасці за будучыню планеты, падзяліцца сваімі ўнікальнымі распрацоўкамі і першым навуковым досведам.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada
[2] https://zviazda.by/be/tags/medal
[3] https://zviazda.by/be/tags/shkolnica
[4] https://zviazda.by/be/tags/navakolnae-asyaroddze
[5] https://zviazda.by/be/tags/eklogiya