Беспрацоўных мінчан запрашаюць на міні-кірмашы вакансій 25-27 чэрвеня, магчымасці працаўладкавання прадставяць шэсць прадпрыемстваў і адна ўстанова адукацыі, паведамляе [1] БелТА.
Першы міні-кірмаш адбудзецца 25 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання грамадзян №2 упраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама (пр. Любімава, 14).
Вакансіі прадставяць ТАА "ЧыстаМаг", прыватнае прадпрыемства "ВІП-Турс", ААТ "Белбакалея", ТАА "Фурнітура-ВУ". На наступны дзень у аддзеле абслугоўвання грамадзян №1 (вул. Я.Коласа, 69) са сваімі прапановамі суіскальнікаў азнаёмяць супрацоўнікі сярэдняй школы №64, прыватнага прадпрыемства "ВІП-Турс" і ТАА "ЧыстаМаг".
Трэцяе мерапрыемства пройдзе 27 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання грамадзян №3 (вул. Шчарбакова, 32) з удзелам ТАА "ЧыстаМаг", дзяржаўнага прадпрыемства "ЖЭУ №4 Партызанскага раёна горада Мінска" і ААТ "Мінскі завод шасцерняў". Усе мерапрыемствы будуць праходзіць з 10.00 да 12.00.
Прэтэндэнты на працоўныя месцы змогуць пагутарыць з патэнцыйным наймальнікам, азнаёміцца ў прадстаўнікоў кадравых службаў з інфармацыяй аб прадпрыемстве, вакансіях, умовах працы і аплаты. Спецыялісты службы занятасці пракансультуюць па пытаннях працаўладкавання, рэгістрацыі грамадзян у якасці беспрацоўных, навучання, прадастаўлення субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/tri-mini-jarmarki-vakansij-projdut-25-27-ijunja-v-minske-352337-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kirmash-vakansiy
[3] https://zviazda.by/be/tags/praca
[4] https://zviazda.by/be/tags/mingarvykankam