У святочным вечары возьмуць удзел каля 600 выпускнікоў. Усяго ў гэтым годзе дыплом БДУ атрымаюць 4532 маладых людзей, з якіх 3370 скончылі дзённае аддзяленне і 1162 — завочнае.
Упершыню выпускны баль аб'яднае беларускіх і замежных студэнтаў. Сёлета БДУ выпускае 315 маладых спецыялістаў з ліку замежных грамадзян, якія прадстаўляюць 23 краіны свету.
Баль выпускнікоў адкрые рэктар БДУ Андрэй Кароль. Ён уручыць узнагароды пераможцам конкурсу “Лепшы выпускнік БДУ”. Гэтага звання ўдастоены 20 студэнтаў. Таксама будуць названыя ўладальнікі намінацый “Зорка БДУ” і “Студэнцкі лідар БДУ”. У ліку ўзнагароджаных студэнты, якія паказалі высокія вынікі ў навукова-даследчай, вучэбнай, грамадскай, культурнай і спартыўнай дзейнасці ўніверсітэта.
Традыцыйны парад дэканаў і дырэктараў у мантыях і канфедэратках дадасць святочнасці мерапрыемству.
Урачысты вечар працягне канцэртная праграма. Выпускнікоў павіншуе прадстаўніца Беларусі на конкурсе песні “Еўрабачанне-2019” Зіна Купрыяновіч (ZENA). З вакальнымі нумарамі таксама выступяць артысты Творчага саюза БДУ, музычныя гурты “Malibu” і “DoZari”.
Завершыць урачыстасць дыскатэка пад адкрытым небам.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu