Казахстан адкрые экспарт свайго бензіну ў Беларусь і Кіргізію пасля падпісання пагаднення, якое забараняе рээкспарт казахстанскіх нафтапрадуктаў, паведаміў кіраўнік Мінэнерга Канат Базумбаеў, перадае [1] Interfax.by.
"Нашы партнёры па ЕўрАзЭС - Беларусь, Кыргызстан выказалі намер таксама, каб мы пастаўлялі нафту і нафтапрадукты ў гэтыя краіны. Мы паставілі свае жорсткія ўмовы - без падпісання адпаведнага пагаднення аб немагчымасці рээкспарту потым гэтай прадукцыі (экспартаваць не будзем - ІФ-К)", - сказаў Базумбаеў на справаздачнай сустрэчы перад насельніцтвам у чацвер.
"Таму што мы будзем пастаўляць сваю прадукцыю бяспошлінна, (...) каб потым не было нядобрасумленнай канкурэнцыі. І мы спадзяемся, што гэтыя перамовы пройдуць паспяхова з гэтымі краінамі", - дадаў ён.
Раней кіраўнік Мінэнерга Казахстана Канат Базумбаеў тлумачыў, што экспарт бензіну ў Беларусь не пачнецца да дасягнення кансенсусу па пытаннях падаткаабкладання і іншых умовах.
Спасылкі
[1] https://www.interfax.by/news/belarus/1260384
[2] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva
[3] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[4] https://zviazda.by/be/tags/benzin
[5] https://zviazda.by/be/tags/eurazes