19 ліпеня ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі з усіх куткоў нашай краіны з’ехаліся пераможцы раённага, абласнога і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, каб паказаць сваю павагу да беларускай літаратуры, свой артыстызм і майстэрства падчас выканання літаратурных твораў. Сёлета у творчых чытаннях, прынялі ўдзел больш за 13 000 чалавек, паведамляе [1] Міністэрства інфармацыі.
За аснову конкурсных выступленняў былі узяты творы Я. Коласа, У. Караткевіча, А. Куляшова, А.Бачылы, Р.Барадуліна і іншых класікаў беларускай літаратуры. Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі ўдзялілі тэмам малой радзімы і вайны.
Фінал конкурсу адбудзецца 31 жніўня ў Слоніме падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.
Спасылкі
[1] http://mininform.gov.by/news/all/vyznachylisya-finalisty-respublikanskaga-konkursa-yunykh-chytalnika-zhyvaya-klasika/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhyvaya-klasika