Такую думку выказаў прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі на сустрэчы са старшыней Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам і старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаілам Мясніковічам.
Кіраўнік ніжняй палаты нагадаў, што ў парламенце створаныя групы сяброўства. Ён падкрэсліў, што беларускія парламентарыі зацікаўленыя ў развіцці даверу паміж краінамі.
Міхаіл Мясніковіч выказаў упэўненасць, што можна і неабходна пашыраць супрацоўніцтва ў навуковай і адукацыйнай сферах, асабліва ў галіне інфармацыйных тэхналогій і кібербяспекі. Спікер верхняй палаты спадзяецца на павелічэнне колькасці сумесных праектаў.
На думку прэзідэнта арабскай рэспублікі, Егіпет мог бы стаць для Беларусі «варотамі» на рынак афрыканскіх і арабскіх краін, якія налічваюць 1600 мільёнаў жыхароў. Сёння Егіпет — асноўны гандлёвы партнёр Беларусі ў гэтым рэгіёне і мае магчымасць свабоднай рэалізацыі сумесна вырабленых тавараў.
Акрамя таго, Абдэль Фатах ас-Сісі падкрэсліў, што Егіпет зацікаўлены не толькі ў гандлёвых і эканамічных сувязях з Беларуссю, але ў паглыбленні адносін у культурнай сферы.
Варвара МАРОЗАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/varvara-marozava
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[6] https://zviazda.by/be/tags/egipet-0