Гродзенец так хацеў піць, што вырашыў абрабаваць выпадковых мінакоў. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Мужчына 1976 года нараджэння на вуліцы Урублеўскага з ужываннем гвалту адабраў у дзяўчыны, якая праходзіла міма, пакет з бутэлькай піва. Пазней ён патлумачыў, што яго адолела смага.
"Пацярпелая звярнулася ў міліцыю. Асобу падазраванага высветлілі. Як аказалася, раней ён да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся", - распавялі ў міліцыі.
Цяпер жа ў дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па артыкуле "Рабаванне".
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/zhitel-grodno-ograbil-devushku-iz-za-zhazhdy-132-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne