Пра гэта паведамілі ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.
18 чэрвеня з 22.00 да 22.30 на 16-м кіламетры аўтадарогі Р-23 Мінск – Мікашэвічы Мінскага раёна запланавана правядзенне паўторнага агляду месца здарэння па факце ДТЗ, якое адбылося тут раней. У сувязі з гэтым рух усіх відаў транспарту на названай аўтадарозе ў накірунку Слуцка будзе часткова абмежаваны.
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці просіць кіроўцаў з разуменнем аднесціся да гэтага мерапрыемства і рэкамендуе планаваць час і маршрут паездак з улікам агучанай інфармацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/abmezhavanne-ruhu
[2] https://zviazda.by/be/tags/sluck
[3] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-eksperyment
[4] https://zviazda.by/be/tags/ruh