Увечары 17 чэрвеня ў праваахоўныя органы паступіла паведамленне аб прычыненні цялесных пашкоджанняў 10-месячнаму хлопчыку. Па дадзеных следства, 34-гадовая жанчына ў двары жылога дома на вул. Мазурава ў Мінску з мэтай наўмыснага пазбаўлення жыцця нанесла свайму сыну цяжкія траўмы, аднак не давяла свой намер да канца па незалежных ад яе абставінах. Яе дзеянні былі прыпыненыя бацькам дзіцяці, паведамляе [1] Следчы камітэт.
Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску ў дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа па ч.1 арт.14, п.2 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэкса (замах на забойства заведама малалетняга). Падазроная затрымана, змешчана ў РНПЦ псіхічнага здароўя.
У рамках расследавання праводзяцца допыты сведак трагедыі і іншыя следчыя дзеянні. Дзіця шпіталізавана ва ўстанову аховы здароўя ў вельмі цяжкім стане.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby/1290
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne