З цэнтралізаванага тэставання па матэматыцы, якое прайшло ў Беларусі, за парушэнне правілаў выдалілі трох абітурыентаў, паведамляюць "Мінск-Навіны" [1].
Двух чалавек выдалілі за выкарыстанне шпаргалак, яшчэ аднаго заўважылі з мабільным тэлефонам. Па медыцынскіх паказаннях на ЦТ не з'явіліся 7 чалавек. Без паважнай прычыны не прыйшлі на выпрабаванне 4% патэнцыйных студэнтаў з 42 тыс., якія планавалі здаць ЦТ па матэматыцы.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/treh-abiturientov-udalili-s-tst-po-matematike-dvuh-za-shpargalki-odnogo-za-telefon/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ct