Пад коламі легкавіка ў Мінскім раёне загінула 20-гадовая раварыстка, паведаміў БЕЛТА [1] афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама Сяргей Чабатароў.
Аварыя адбылася ўвечары 17 чэрвеня на 9-м км аўтадарогі Мінск - Віцебск паблізу в.Баравая. "Па папярэдніх дадзеных, дзяўчына на ровары перасякала праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на чырвонае святло. Яе збіў 44-гадовы мінчанін на Renault Twingo. У выніку веласіпедыстка загінула на месцы", - распавёў Сяргей Чабатароў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/legkovushka-sbila-nasmert-velosipedistku-pod-minskom-72-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz