Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў падпісаў указ "Аб мерах па далейшым удасканаленні сістэмы дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Казахстан", перадае [1] БелТА. У краіне ўтвораны Міністэрства гандлю і інтэграцыі, а таксама Міністэрства экалогіі, геалогіі і прыродных рэсурсаў.
Касым-Жомарт Такаеў пастанавіў утварыць Міністэрства гандлю і інтэграцыі Казахстана з перадачай яму функцый і паўнамоцтваў Міністэрства нацыянальнай эканомікі ў галіне фарміравання і рэалізацыі ўнутранай і знешняй гандлёвай палітыкі, міжнароднай эканамічнай інтэграцыі, абароны правоў спажыўцоў; Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця ў сферы тэхнічнага рэгулявання, стандартызацыі і забеспячэння адзінства вымярэнняў; Міністэрства замежных спраў па каардынацыі дзейнасці ў сферы прасоўвання экспарту.
Кіраўнік Казахстана пастанавіў таксама ўтварыць Міністэрства экалогіі, геалогіі і прыродных рэсурсаў Казахстана з перадачай яму функцый і паўнамоцтваў Міністэрства энергетыкі ў галіне фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі аховы навакольнага асяроддзя, абыходжання з цвёрдымі бытавымі адходамі, аховы, кантролю і нагляду за рацыянальным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў; Міністэрства сельскай гаспадаркі ў галіне выкарыстання і аховы воднага фонду, водазабеспячэння, водаадвядзення, лясной гаспадаркі; Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця ў сферы дзяржаўнага геалагічнага вывучэння, ўзнаўлення мінеральна-сыравіннай базы.
Ураду даручана забяспечыць пераразмеркаванне штатнай колькасці гэтых дзяржаўных органаў і падведамных ім арганізацый. Міністрам гандлю і інтэграцыі Казахстана прызначаны Бахыт Султанаў, міністрам экалогіі, геалогіі і прыродных рэсурсаў - Магзум Мірзагаліеў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/v-kazahstane-sozdany-ministerstva-torgovli-i-ekologii-351397-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-gandlyu
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ekalogii