Выпусцілі ў Янцзы.
Звыш 100 тысяч дарослых асобін і малявак карэйскага асятра выпушчана ў вярхоўях ракі Янцзы для аднаўлення дзікай папуляцыі гэтай выміраючай пароды рыбы, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Выпуск правялі ўрадавыя прадстаўнікі і абаронцы прыроды ў ана ўчастку паблізу горада Ібінь ў правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая. Гэтым жа мерапрыемствам быў пакладзены старт тлумачальна-прапагандысцкай кампаніі па ахове водных відаў у рацэ Янцзы. На працягу 23 дзён кампаніі эксперты і добраахвотнікі праплылі ўздоўж найбуйнейшай ракі Кітая, арганізуючы сустрэчы, выставы і семінары ў прыбярэжных гарадах і пасёлках. Кампанія прайшла пад эгідай Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў, Міністэрства воднай гаспадаркі і Міністэрства транспарту КНР, а таксама Сусветнага фонду дзікай прыроды.
Карэйскі асётр, якога называюць таксама янцзыйскі асётр, страціў здольнасць да натуральнага размнажэння ў 2000 годзе ў сувязі з будаўніцтвам плацін, празмернай лоўляй рыбы і рачной навігацыяй. У 2010 годзе Міжнародны саюз аховы прыроды ўнёс яго ў спіс рыб, якія знаходзяцца на мяжы вымірання. У апошнія гады кітайскія ўлады ўзмацняюць ахову папуляцыі карэйскага асятра, кітайскага асятра і іншых рэдкіх парод рыбы ў рацэ Янцзы шляхам барацьбы супраць браканьерства, закрыцця забруджвальных прадпрыемстваў і выпуску ў раку малявак.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya