Адзін з лепшых нападнікаў у гісторыі беларускага хакея Міхаіл Грабоўскі афіцыйна абвясціў аб завяршэнні гульнявой кар'еры. Пра гэта ён распавёў у эфіры праграмы «Спартклуб» на тэлеканале АНТ [1].
На мінулым тыдні Грабоўскі быў прызначаны асістэнтам трэнера мінскага «Дынама». Працаваць ён будзе ў тандэме з Крэйгам Вудкрафтам. Па словах хакеіста, новая праца яго не палохае.
- Сам для сябе вырашыў, што сядзець дома - не лепшы варыянт. Трэба чымсьці займацца. Як гулец у матчах я больш не магу ўдзельнічаць, таму хачу паспрабаваць сябе ў ролі трэнера, - адзначыў Грабоўскі.
Спасылкі
[1] https://www.youtube.com/watch?v=JZRDq4cpNiw
[2] https://zviazda.by/be/tags/mihail-grabouski