У амерыканскім штаце Пенсільванія падчас выпускнога вечара адбылася страляніна, у выніку якой загінуў чалавек і пацярпелі непаўналетнія. Пра гэта паведамляе NBC [1].
Як паведамляецца, інцыдэнт адбыўся падчас выпускнога вечара ў горадзе Філадэльфія, на якім прысутнічалі каля 60 чалавек. У выніку страляніны адзін чалавек загінуў і 7 атрымалі агнястрэльныя раненні.
Па дадзеных праваахоўнікаў, сярод пацярпелых 4 непаўналетніх ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў. Яны атрымалі агнястрэльныя раненні, якія не ўяўляюць пагрозы для жыцця.
Зараз паліцыя штата вядзе пошукі падазраванага ў здзяйсненні нападу.
Спасылкі
[1] https://www.nbcnews.com/news/crime-courts/man-killed-seven-other-people-shot-philadelphia-graduation-party-n1018111
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha