15 чэрвеня 2019 года ў 16-36 ратаўнікам паступіла паведамленне пра ўспышку пароў спірту без наступнага гарэння на лікёра-гарэлачным заводзе ў вёсцы Бродніца Іванаўскага раёна, паведамляе сайт МНС [1].
Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што ўспышка адбылася ў пустой металічнай ёмістасці аб'ёмам 1,5 кубаметры на чацвёртым паверсе будынка - брагарэктыфікайцыйным цэху. У момант здарэння там праводзіліся зварачныя работы па замене цеплаабменніка, ўнутры знаходзіліся трое работнікаў. Яны не пацярпелі.
Прычына здарэння высвятляецца. Разгляданая версія - разбурэнне ёмістасці ў выніку нагрэву ад прамых сонечных прамянёў (яна знаходзілася за паўтара метры ад акна).
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/263917/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne