Тыдзень памятных мерапрыемстваў "На сцяжынцы жыцця", прысвечаных 95-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, стартуе сёння на яго малой радзіме - Вушаччыне, паведамілі БЕЛТА [1] ў мясцовым райвыканкаме.
Асноўнымі месцамі правядзення мерапрыемстваў стануць аграгарадок Кублічы, вёска Бычкі і райцэнтр Ушачы. На працягу тыдня пройдуць выставы пра жыццё і творчасць вядомага літаратара, раённы конкурс вакальных калектываў, пакажуць фільмы пра творчасць земляка. У Кубліцкай бібліятэцы ўдзельнікі "Літаратурнай гасцёўні" абмяркуюць падыход Васіля Быкава да тэмы вайны ў творчасці.
У дзень нараджэння пісьменніка, 19 чэрвеня, у яго роднай вёсцы Бычкі арганізуюць канцэртную праграму з тэатральнай пастаноўкай аповесці "Знак бяды", а таксама экскурсіі па музеі-сядзібе.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/nedelja-pamjati-o-vasile-bykove-startuet-v-ushachskom-rajone-351311-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vasil-bykau