Да канца мінулага года ў Кітаі налічвалася 14 паркаў хімічнай прамысловасці, аб’ём вытворчасці кожнага з якіх перавысіў 100 млрд юаняў (каля 14,5 млрд. долараў). Пра гэта паведаміў старшыня Асацыяцыі нафтавай і хімічнай прамысловасці Кітая Лі Шоўшэн на палях Кітайскага форуму па развіццю паркаў хімічнай прамысловасці, які прайшоў горадзе Хуэйчжоў (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
«Кітайскія паркі хімічнай прамысловасці ўступілі ў новую фазу высакаякаснага развіцця», — сказаў Лі Шоушэн. Падчас форуму ў Хуэйчжоў каля 1500 кітайскіх і замежных удзельнікаў абмяркавалі такія тэмы, як высакаякаснае развіццё нафтахімічнай прамысловасці, стварэнне разумных паркаў, кіраванне бяспекай і навакольным асяроддзем на тэрыторыі, а таксама лагістыку;
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya