Урачыстае адкрыццё інтэрната для работнікаў Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы адбылося 14 чэрвеня ў Бараўлянах.
Інтэрнат разлічаны на 116 месцаў, тут створаны камфортныя ўмовы пражывання як для сямейных медыкаў, так і для іх калег, якія пакуль не пабраліся шлюбам. У пакоях блочнага тыпу прадугледжаны кухні і санітарныя вузлы. Пакоі цалкам абсталяваныя неабходнай бытавой тэхнікай і мэбляй: халадзільнікамі, электраплітамі, печкамі-ЗВЧ, кухоннымі мыйкамі, шафамі, ложкамі, тумбачкамі, сталамі. На кожным паверсе ёсць агульныя кухні, пакоі для адпачынку, дзіцячыя гульнявыя пакоі, памяшканне, з пральнымі машынамі, прасавальнымі дошкамі. Для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі створана безбар'ернае асяроддзе. Каля будынка інтэрната абсталявана дзіцячая пляцоўка, стаянка для аўтамабіляў і веласіпедаў з двума асобнымі ўездамі, арганізавана відэаназіранне на тэрыторыі і ў месцах агульнага карыстання.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-lazouskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/medyki
[5] https://zviazda.by/be/tags/internat