Хуліганскую выхадку коштам у больш чым 3 тысячы рублёў дазволіла сабе 56-гадовая жыхарка Віцебска, паведамляе [1] УУС Віцебскага аблвыканкама.
Раніцай яна выйшла са сваёй кватэры ў адной са шматпавярховак па Маскоўскім праспекце і адправілася размалёўваць сцены мясцовага супермаркета. Пасля яна пры дапамозе маркера і цвіка пашкодзіла 11 аўтамабіляў.
На іх віцябчанка надрапала непрыстойныя малюнкі і нецэнзурныя словы. Пад гарачую руку жанчыны патрапілі транспартныя сродкі жыхароў адразу двух дамоў.
Пасля затрымання матывы сваіх паводзінаў падазраваная выразна растлумачыць не змагла. Цяпер у адносінах да яе заведзена крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».
Спасылкі
[1] https://vitebsk.mvd.gov.by/ru/news/611
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk