Супрацоўнікі міліцыі ліквідавалі міні-завод па вытворчасці самагону ў Свіслацкім раёне. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Вытворчасць самагону мужчына 1975 года нараджэння наладзіў у лесе побач з адной з вёсак раёна. Затрымалі яго з доказамі злачынства ў момант вырабу прадукту.
"Канфіскавана 16 л самагону і 220 л самагоннай брагі. Таксама дэмантаваны апарат па вырабе спіртазмяшчальнай вадкасці", - адзначылі ў міліцыі. Са слоў мужчыны, ён рыхтаваў прадукт для сябе. У мінулым ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне аналагічных правапарушэнняў
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/mini-zavod-po-proizvodstvu-samogona-likvidirovali-v-svislochskom-rajone-350942-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/samagon