Па ініцыятыве беларускага боку адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй урада РФ Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе Савета Міністраў Беларусі.
Сяргей Румас павіншаваў свайго калегу з Днём Расіі і пажадаў дабрабыту і працвітання брацкаму народу. Ён выказаў перакананне, што сумесная праца ўрадаў дзвюх краін па паглыбленні супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў будзе спрыяць узаемнаму эканамічнаму росту і павышэнню дабрабыту грамадзян.
Падчас размовы бакі надалі ўвагу актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, быў абмеркаваны ход работы сумеснай групы па выпрацоўцы прапаноў аб далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі, вочнае пасяджэнне якой адбудзецца 15 чэрвеня ў Маскве.
Сяргей Румас таксама пацвердзіў адрасаванае раней Дзмітрыю Мядзведзеву запрашэнне наведаць ІІ Еўрапейскія гульні ў Мінску
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/rumas-i-medvedev-obsudili-aktualnye-voprosy-dvustoronnego-sotrudnichestva-350861-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rumas
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-myadzvedzeu