За час існавання навучальнай установы ў Слуцку пуцёўкі ў жыццё атрымала 350 кадэтаў. Сёлета яе закончылі 63 выпускнікі: ім былі выдадзены атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі і знакі выпускніка вучылішча. У рамках свята адбылася таксама цырымонія развітання са Сцягам кадэцкага вучылішча.
Атэстаты, знак выпускніка і памятны пагон навучэнцам уручалі госці — прадстаўнікі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама, кіраўнікі сілавых структур Мінскай вобласці і Слуцкага раёна, ветэраны Узброеных сіл Беларусі, прадстаўнікі Слуцкай і Салігорскай епархій.
Мінскае абласное кадэцкае вучылішча функцыянуе з 1 верасня 2010 года. Яго заснавальнік — Мінаблвыканкам. Больш за 230 (65 %) выпускнікоў атрымліваюць адукацыю ў навучальных установах сістэмы нацыянальнай бяспекі, праходзяць службу ў раённых аддзелах міліцыі, па надзвычайных сітуацыях, а таксама ў арміі.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-lazouskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/sluck
[4] https://zviazda.by/be/tags/kadety